Беларусы пабачаць мундыяль у жывым эфіры

Пачатак гульняў у 14.25, 16.55 і 21.25 па беларускім часе.

01.06.2010 / 15:34

Як паведамілі «НН» у Дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі, усе гульні Чэмпіянату свету па футболе 2010, што распачнецца 11-га чэрвеня ў Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы, беларусы пабачаць у прамым эфіры. Трансляваць гульні будуць 1-ы канал і тэлеканал «Лад».

Пачатак гульняў у 14.25, 16.55 і 21.25 па беларускім часе.

Расклад гульняў мундыяля можна паглядзець тут.

Матчы чэмпіянату свету таксама будуць дэманстравацца на экране Белтэлерадыёкампаніі каля Палаца спорту.

АП