Бітва на Нямізе (падушкамі)

Відэа

18.06.2010 / 15:17

8 чэрвеня ў самым цэнтры Мінску два рыцара рубіліся не на жыццё а на смерць… падушкамі. Мінакі з цікавасцю назіралі за двума мужнымі ваярамі ў поўнай рыцарскай экіпіроўцы, якія сышліся ў двубоі на ажыўленых вуліцах сталіцы. Першы двубой адбыўся на плошчы Якуба Коласа, другі — каля Гандлёвага дома на Нямізе.

Паводле папярэдніх дадзеных, ніхто не пацярпеў.

Арганізатары перфомансу кажуць, што гэта толькі пачатак. Сапраўдная бітва падушкамі яшчэ наперадзе. Правесці яе плануюць 15 ліпеня ў гонар 600-ай гадавіны Грунвальдскай бітвы.

Настасся Шамрэй