У Бабруйску 22‑гадовая хуліганка распыліла ў краме слезацечны газ

23.06.2010 / 09:43

21 чэрвеня ў Бабруйску была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да несудзімай і непрацуючай 22‑гадовай мясцовай жыхаркі.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама, у гэты дзень бабруйчанка з хуліганскіх меркаванняў у гандлёвай зале магазіна АПК «Дзеднава» распыліла з газавага балончыка слезацечны газ «Шок», чым падвяла пад небяспеку здароўе работнікаў і пакупнікоў, а таксама сарвала працу крамы. Мера стрымання ў дачыненні да хуліганкі не абіралася.