Насустрач выбарам прэзідэнта: Працоўныя пенсіі сёлета падвысяць

23.06.2010 / 16:36

Памеры працоўных пенсій будуць падвышаныя ў гэтым годзе. Пра гэта паведаміла сёння на прэс‑канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Каралёва.

Прадстаўнік міністэрства не назвала параметры павышэння пенсій і яго тэрміны.

Валянціна Каралёва таксама нагадала, што сёлета ўжо двойчы — у лютым і маі ‑‑ выканана індэксацыя мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбавак і павышэнняў да пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.