Тры крымінальныя аўтарытэты Пастаўшчыны атрымалі працяглыя турэмныя тэрміны за забойства
Іх ахвяры — раней судзімыя землякі.
07.07.2010 / 13:46
Тры крымінальныя аўтарытэты Пастаўскага раёна Міхаіл Януковіч і яго саўдзельнікі Алег Зубкевіч і Андрэй Лук’янаў прыгавораныя Магілёўскім абласным судом да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі за забойства двух раней судзімых жыхароў Пастаў.
Як паведамілі ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, Януковіч і Зубкоў атрымалі па 23 гады пазбаўлення волі, Лук’янаў — 13 гадоў.
Забойства было ўчынена ў 2007 годзе падчас крымінальнага разбору. Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС устанавілі, што
адзін са зламыснікаў пад выглядам перапродажу зямельнага ўчастка завабіў двух раней судзімых асоб на закінуты хутар непадалёк ад літоўскай мяжы. Там яго саўдзельнікі з засады адкрылі агонь з абрэза паляўнічага ружжа і малакалібернага пісталета.Целы злачынцы закапалі ў лясным масіве каля вёскі
Падчас
Расследаваннем крымінальнай дзейнасці пастаўскай злачыннай групоўкі займаецца Генеральная пракуратура Беларусі сумесна з ГУБАЗіК МУС. Грамадзяне, якія пацярпелі ад яе дзеянняў, могуць звяртацца па наступных кантактных тэлефонах: