У Мінску ўшанавалі памяць аб Дзмітрыю Завадскім

Ля дома, дзе жыў журналіст, сабраліся яго сябры і калегі.

07.07.2010 / 16:55

7 ліпеня 2010 споўнілася 10 год з дня знікнення тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага. З гэтай нагоды ля дома, дзе жыў журналіст, сабраліся блізкія сябры і калегі.

Іх сустракалі суседзі Змітра, яго маці Вольга і жонка Святлана. Яны падзякавалі прысутным за памяць і падтрымку, якую адчувалі ўсе гэтыя гады.

«Дзякуй усім журналістам за тое, што ніводнага дня я не адчувала адсутнасць вашай дапамогі. І жадаю ўсім журналістам, якія сёння працуюць, напярэдадні выбарчай кампаніі працаваць так, каб вашыя матэрыялы даходзілі да выбаршчыкаў… Каб нешта змяніць у нашай краіне», — звярнулася да прысутных журналістаў маці Дзмітрыя Завадскага Вольга.

Вольга і Святлана Завадскія.

АП