Тыдзень Мінскай вобласці ў Сусветнай энцыклапедыі

19.07.2010 / 09:23

З 12 па 22 ліпеня праводзіцца акцыя «Тыдзень Мінскай вобласці» па стварэнні новых і паляпшэнні існуючых артыкулаў беларускага раздзела Вікіпедыі (акадэмічны правапіс), прысвечаных Міншчыне.

Запрашаем прыняць удзел усіх, хто можа пісаць/перакладаць і мае вольны час. Калі патрэбна кансультацыя — грукайце ўвечары ў скайп: adbudova (Васіль).