Беларуская мадэлька рэкламуе вопратку ад Blumarine

19.07.2010 / 11:07

Беларуская мадэлька Марына Лінчук стала тварам восеньска-зімовай рэкламнай кампаніі Blumarine. На фота, створаных Патрыкам Дэмаршэлье, няма нічога, акрамя знятай у руху прыгажуні-мадэлькі і вопраткі ад вядомага італьянскага брэнду.

Назіральнікі за падзеямі ў свеце моды адзначаюць, што кар’ера Лінчук імкліва ідзе ўгору.