Барыс Маісееў хоча быць пахаваны ў Магілёве
19.07.2010 / 16:41
Спеваку Барысу Маісееву ўдалося знайсці вольны дзень у шчыльным графіку гастроляў і наведаць магілу сваёй маці ў Магілёве.
Такая магчымасць у яго бывае не часта. А нядаўна спявак казаў пра тое, што хоча быць пахаваным у гэтым жа горадзе, на гэтых жа могілках, і нават нагледзеў сабе там месца.
Але яму ўсяго 56 гадоў, а выглядае ён маладзей за свае гады і абсалютна не адчувае ўзрост. Так што, пра пахаванні Барысу Маісееву думаць яшчэ вельмі рана.