Сідорскі і Кубілюс нефармальна сустрэліся ў Нясвіжы

Чыноўнікі наведалі Нясвіжскі замак — радавое гняздо Радзівілаў, праехалі па горадзе ў карэце.

28.07.2010 / 11:46

27 ліпеня ў Нясвіжы (Мінская вобласць) прайшла сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса. Яна мела нефармальны характар. Чыноўнікі наведалі Нясвіжскі замак — радавое гняздо Радзівілаў, праехалі па горадзе ў карэце.

Як раней паведамлялася, Кубілюс 25 ліпеня адправіўся ў адпачынак — у велапаход з сябрамі і калегамі па тэрыторыі Беларусі. Разам з Кубілюсам і яго жонкай Расай у паездцы ўдзельнічаюць міністр эканомікі Дайнюс Крайвіс і міністр сацабароны і працы Данатас Янкаўскас.

26 ліпеня турыстычная група на чале з Кубілюсам праехала праз Наваградак, 27 ліпеня наведала Мір і Нясвіж, а затым накіравалася ў Брэсцкую вобласць.

Велатур завершыцца 1 жніўня.

Кубілюс у Міры.