Самі ў сябе скралі ўраджай

04.09.2010 / 20:42

Скрозь ля дарог цягнуцца зжатыя і пераараныя на зіму палі. На іх густой шчоткай выкінулася маладое жыта. Гэта зелянеюць мільёны тонаў, якіх недалічыліся падчас жніва. У пагоні за паказнікамі, пад начальніцкі крык камбайнёры на максімальнай хуткасці ганялі камбайны па полі. А каб жаць без стратаў, нельга спяшацца. Але вялікая частка ўраджаю была прынесеная ў ахвяру “плану”: важней было адрапартаваць, што скончылі жніво ва ўстаноўлены кіраўніцтвам час.

Яўген Голуб, Валожын