Стаўка рэфінансавання зніжана да 10,5%

15.09.2010 / 12:45

Нацбанк Беларусі чарговы раз зніжае стаўку рэфінансавання. З 15 верасня яна зніжана з 11% да 10,5%. Апошняе зніжэнне адбылося менш за месяц таму, 18 жніўня.

Стаўка рэфінансавання ўплывае на стаўку па крэдытах і дэпазітах.

Нізкая стаўка сведчыць пра стабільнасць эканомікі і нізкую інфляцыю,
праўда, незалежныя эканамісты мяркуюць, што Нацбанк штучна заніжае паказчык.

Найменшы паказчык у гісторыі беларускай эканомікі - 10% - быў фіксаваўся ў канцы 2006 і канцы 2007 гадоў. Найбольшы, ажно 480%, быў у пачатку прэзідэнцтва Лукашэнкі, у 1994 годзе

ЯВ