Сталічныя кухары спяклі шарлотку вагой 60 кг

Па сваіх памерах шарлотка прэтэндуе на права патрапіць у кнігу рэкордаў Расіі, СНД і краін Балтыі «Дзіва».

22.09.2010 / 11:59

Дзень яблычных прысмакаў прайшоў 21 верасня ў мінскім рэстаране «Яблык» у рамках 13-га рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх густаў «Прадукт года — 2010».

Кухары рэстарана спяклі шарлотку вагой 60 кг, даўжынёй 220 см, шырынёй 141 см і вышынёй 3 см. Па сваіх памерах шарлотка прэтэндуе на права патрапіць у кнігу рэкордаў Расіі, СНД і краін Балтыі «Дзіва».

Нягледзячы на тое, што шарлотка складаецца з асобных кавалкаў, для рэкорду падлічваюцца агульныя памеры пірага, сказала каардынатар конкурсу «Прадукт года» Анастасія Глазко. Паводле яе слоў, усе стравы для кнігі рэкордаў гатуюцца з асобных частак, нават вялікія хот-догі.