Жыхар Гомеля спрабаваў незаконна вывезці ў Расію 10 коней

23.09.2010 / 15:24

Увечары 22 верасня ў раёне населенага пункта Леніна ў Магілёўскай вобласці гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі грузавы аўтамабіль «МАН».

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта Беларусі, у машыне знаходзілася 10 коней без адпаведных дакументаў. Табун незаконна вывозіўся ў Расію. Вадзіцель, жыхар Гомеля, дае ў міліцыі тлумачэнні, каму і навошта перавозіў жывы груз.

Аўтамабіль і коні перададзеныя супрацоўнікам міліцыі.