Прэзідэнт Косава сыходзіць у адстаўку

28.09.2010 / 09:54

Прэзідэнт Косава Фатмір Сэйдзіу падаў у панядзелак у адстаўку пасля таго, як Канстытуцыйны суд рэспублікі прызнаў яго вінаватым у парушэнні канстытуцыі. Суд пастанавіў, што Сэйдзіу не меў права адначасова займаць пасады прэзідэнта і лідэра палітычнай партыі.

Судовы працэс адлюстроўвае актывізацыю перадвыбарчай барацьбы перад парламенцкімі выбарамі, якія маюць прайсці ў наступным годзе.

Прэзідэнт выконвае ў Косаве збольшага прадстаўнічыя функцыі. Фатмір Сэйдзіу займаў гэтую пасаду з 2006 года.