У маскоўскай царкве знайшлі абраз са Сталіным

Гаворка ідзе пра храм Святога Мікалая.

21.10.2010 / 13:35

Журналісты «Маскоўскага камсамольца» выявілі ў адной з цэркваў расійскай сталіцы абраз з выявай Іосіфа Сталіна.

Гаворка ідзе пра храм Святога Мікалая, размешчаным у невялікім будынку паміж карпусамі Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Прыкладна ў дзесяці метрах ад уваходу вісіць вялікая ікона святой Матроны Маскоўскай, а побач — малюнкі ключавых моманты жыцця цудатворцы. На адным з такіх малюнкаў Матрона Маскоўская паўстае ў кампаніі Іосіфа Сталіна.