Грыбаўскайце прымалі на дыване з плямамі

Міжнародныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні даюць рэдкую магчымасць пабачыць Аляксандра Лукашэнку без рэтушы.

21.10.2010 / 16:57

Міжнародныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні даюць рэдкую магчымасць пабачыць Аляксандра Лукашэнку без рэтушы.
Бо на такія сустрэчы вымушана дапускаюць фатографаў не толькі з лукашэнкаўскіх СМІ. Свет бачыць не толькі самога Лукашэнку, але і інтэр’еры. Ці экстэр’еры. Па сітуацыі. Гэтым разам кіраўнік Беларусі сустракаў літоўскую госцю каля сваёй рэзідэнцыі пад дажджом, сам трымаў над ёй парасон. Але ў кадр трапіў і належны для рангу чырвоны дыван. А на ім — нейкія вялізныя плямы. Непарадак.

Ці справа можа быць у дажджы? У салярцы, што накапала з «Мерседэса» Чавеса на тратуарную плітку і цяпер праступіла праз кілім?

Высокія госці рэдка наведваюць Беларусь. У прынцыпе, ёсць час, каб здаць чырвоны дыван у хімчыстку.

Сяргей Гезгала