Расея пакараная за забарону гей‑парадаў у Маскве

Такое рашэнне прыняў Еўрапейскі суд па правах чалавека.

21.10.2010 / 16:42

Еўрапейскі суд па правах чалавека пакараў Расею за парушэнне правоў геяў у сувязі з забаронай гей‑парадаў у Маскве. Актывіст руху за правы сэксуальных мяншыняў Мікалай Аляксееў падаў скаргу ў Страсбурскі суд, цвердзячы, што Расея парушыла Еўрапейскую канвенцыю, якую яна падпісала будучы сябрам Рады Еўропы.

Суд абвінаваціў Расею ў парушэнні права на мірныя сходы і дэманстрацыі і ў дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентацыі. Расея мусіць выплаціць Аляксееву грашовую кампенсацыю памерам 29 510 еўра і аплаціць судовыя выдаткі.