У Мінску адмянілі «Сабачае сэрца» ў пастаноўцы Залатухіна

«Прарваліся Шарыкавы, куды ад іх падзецца», - кажа рэжысёр.

01.11.2010 / 13:37

Пра гэта паведаміў сам народны артыст Расіі пасля аншлагавага спектаклю ў Брэсце.
«У маіх планах быў спектакль ў Мінску, але знік. Адмяніўся спектакль. Напэўна, прычына не ў гледачу, бо ў нас ўсюды аншлаг, і 11 апошніх пастановак у Расіі, і ва Ўкраіне, і тыя спектаклі, што былі ў Беларусі. Нейкая другая прычына».

Антрэпрызу паспелі паказаць у Наваполацку і Гродне, ёсць яшчэ дамовы на паказ у Слуцку і Баранавічах. Ставім гэта, таму што актуальна, кажа Валерый Залатухін:

«Прарваліся Шарыкавы, куды ад іх падзецца. Яны кіравалі дзяржавай. Ад Шарыкава пазбавіцца няпроста. Гэта — спадчына.
Нездарма кажуць: „саўкі“. Вось гэтая нацыя „саўкоў“ — гэта і ёсць нацыя шарыкавых».