Кустурыца прыляцеў у Мінск на ўласным самалёце

дадаліся фотаздымкі

09.11.2010 / 14:04

9 лістапада ў Мінск на асабістым самалёце прыляцеў знакаміты балканскі рэжысёр Эмір Кустурыца.

Кустурыца прыляцеў на прыватным самалёце.

Эмір Кустурыца.

Сын Эміра Кустурыцы Стрыбар (на заднім плане).

Багаж Кустурыцаў «непрыстойна» малы.

Самалёт з рэжысёрам прызямліўся ў аэрапорце «Мінск-1» з паўгадзінным спазненнем. Кустурыцу запрасілі на 17-ы мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», што праходзіць у сталіцы з 5 па 12 лістапада.

«Беларусь падобная да краіны, якую любяць яе грамадзяне. Чыстыя вуліцы, парадак», — заявіў рэжысёр па выхадзе з самалёта.

А 14-й ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Таксама ў рамках кінафестывалю запланаваны майстар-клас для беларускіх студэнтаў творчых ВНУ краіны. «У мяне ўжо ўсё падрыхтавана для гэтага. Я заўжды рыхтуюся да такіх сустрэч». Маўляў, ніякага экспромту не будзе.

Разам з Эмірам Кустурыцам прыляцеў яго сын Стрыбар, сербскі акцёр і музыка.

Сяргей Макарэвіч