Пад Оршай затрымана група расійскіх фальшываманетчыкаў

18.11.2010 / 14:12

Як паведамілі ў праваахоўных органах, трое грамадзян Расіі перавозілі 17 лістапада ў «БМВ» 177 фальшывых купюр Цэнтрабанка РФ па 5 тысяч рублёў кожная. У дачыненні да затрыманых распачата справа па ч. 2 арт. 221 КК (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер). Максімальная санкцыя -15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Старэйшаму з затрыманых — 32 гады, малодшаму — 24.

Ёсць інфармацыя, што ў кастрычніку-лістападзе гэтага года расіянам ужо ўдалося збыць у Мінску некалькі фальшывых купюр.