БАТЭ выбыў з Кубка Беларусі па футболе
27.11.2010 / 19:45
Уладальнік Кубка Беларусі — 2010 барысаўскі БАТЭ прайграў 27 лістапада на сваім полі ў 1/8 фіналу брэсцкаму «Дынама» — 0:1.
Берасцейцаў, між іншым, узначальвае былы галоўны трэнер БАТЭ Юры Пунтус,
Адзіны мяч у сустрэчы забіў на
БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гутар, Юрэвіч, Шытаў (Аляхновіч, 86), Радзькоў, Бардачоў, Ліхтаровіч, Бага, Брэсан (Валадзько, 46), Няхайчык, Скавыш (Паўлаў, 53), Радзівонаў.
"Каманда яшчэ знаходзіцца ў кавярні, адзначаючы пераможны сезон. Каманда ўсё яшчэ вяртаецца з Бабруйска [дзе БАТЭ два тыдні таму аформіла чэмпіёнства -- НН]", - сказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.
Таксама Ганчарэнка сказаў, што асноўнаму галкіперу БАТЭ Сяргею Верамко давядзецца перанесці аперацыю на локці, і два пазасталыя матчы ў Лізе Еўропы ў браме будзе стаяць Гутар.
***
Большасць матчаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі прайшлі ў верасні, адзін — у кастрычніку.
Пуцёўкі ў вясновы чвэрцьфінал заваявалі: сталічныя «Партызан» і «Мінск», «Гомель», «Нафтан», «Белшына», «Нёман», «Шахцёр». «Партызан», дарэчы, выбыў у першую лігу, а «Гомель» наадварот вярнуўся ў вышэйшую лігу.
Надзвычайнага ў сённяшняй паразе БАТЭ няма.
Ад выніку сённяшняга матча, хутчэй, згубіла мінскае «Дынама».
Нагадаем, што мінчукі фінішавалі ў
***
2 снежня ў Мінску БАТЭ згуляе з кіеўскім «Дынама» ў матчы групавога турніру Лігі Еўропы. Пачатак гульні — 22:05.
БАТЭ датэрмінова заваяваў пуцёўку ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, але ў выпадку перамогі над «Дынама» зойме
Кіеўскае «Дынама» сёння, 27 лістапада, выйграла ў19-м туры чэмпіянату Украіны на сваім полі ў «Севастопаля» — 2:0.
На аднаму мячу забілі гулец зборнай Фінляндыі Раман Яроменка і харват Огнен Вукоевіч. «Дынама» на 10 балаў адстае ад лідара чэмпіянату данецкага «Шахцёра», які свой матч правядзе заўтра. Потым чэмпіянат Украіны бярэ паўзу да сакавіка.