Падрыхтаваны тэкст канкардату між Ватыканам і Беларуссю?

04.12.2010 / 12:31

Падрыхтаваны тэкст пагаднення паміж Ватыканам і Беларуссю, паведаміў адказны за працу з СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Аляксандр Улас.

Дэталі тэксту пагаднення пакуль не паведамляюцца. Дакумент абмяркоўваўся на сустрэчы А. Лукашэнкі з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіа Бертоне ў Астане 2 снежня.