За два дні на выбары датэрмінова загналі 7,2%

Найбольш актыўна галасуе Віцебская вобласць.

16.12.2010 / 11:05

паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў,

найболей актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе выбарчыя ўчасткі наведалі 11,4% выбаршчыкаў.
У Брэсцкай вобласці прагаласавала 5,9% выбаршчыкаў, Гомельскай — 6,1%, Гродзенскай — 8,1%, Мінскай — 6,3%, Магілёўскай — 8,2%, Мінску — 5,8%.

На ўчастках за мяжой датэрмінова прагаласавала 9% выбаршчыкаў.

«У цэлым, як і ў першы дзень, датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, камісіі працуюць у планавым рэжыме, выконваюць просьбы назіральнікаў. Парушэнняў зафіксавана не было», — паведаміў Лазавік.

На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года за два дні датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі 6,1% выбаршчыкаў.