Лукашэнка: «Я пакуль жывы-здаровы, слава Богу»

Лукашэнка заявіў, што ўжо прывык да тых пагрозаў, якія паступаюць нау яго адрас, у тым ліку звязаных з фізічнай расправай.

16.12.2010 / 16:26

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўжо прывык да тых пагрозаў, якія паступаюць у яго адрас, у тым ліку звязаных з фізічнай расправай.

«Мяне ўжо гэта нават не напружвае, я ўжо прывык да гэтых пагрозаў», — заявіў Лукашэнка журналістам у чацвер падчас наведвання Мірскага замка, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад.

«На вашых вачах ужо паўтара дзясятка гадоў, асабліва апошнія дзесяць гадоў, мне актыўна пагражаюць і кажуць пра нейкія пулі, снарады і гэтак далей. Але я пакуль жывы-здаровы, слава Богу», — сказаў ён.