Міланскі «Інтэр» стаў пераможцам клубнага чэмпіянату свету

19.12.2010 / 01:18

У фінале клубнага чэмпіянату свету, які праходзіў у Абу-Дабі, міланскі «Інтэр» разграміў «Мазембе» з Конга з лікам 3:0.

Упершыню з 2000 года, калі стаў праводзіцца гэты турнір, у вырашальным матчы не гуляў прадстаўнік Бразіліі, затое дэбютавала ў ранзе фіналіста каманда з Афрыкі.

На клубным чэмпіянаце свету сустракаюцца самыя моцныя прадстаўнікі шасці кантынентальных канфедэрацый. «Інтэр», напрыклад, браў удзел як пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў — 2010.