«Экаом» скончыў экзіт-пол датэрмінова

19.12.2010 / 16:34

Аляксандр Лукашэнка набірае на прэзідэнцкіх выбарах 72,03% галасоў, яго бліжэйшы канкурэнт — усяго толькі 6,33%. Такія дадзеныя экзіт-полаў на 13.00 паведаміў кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

Па дадзеных ЦВК на 14.00, удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі прынялі 65,2% выбаршчыкаў, або 4 млн. 625 тыс. 656 чалавек.

БЕЛТА