Някляева вынеслі на насілках пад апладысменты

19.12.2010 / 20:57

Падчас захопу гукаўзмацняльнай апаратуры кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі ў офіс.

Паводле апошняй інфармацыі, Някляеў вярнуўся ў прытомнасць. Прыехала «хуткая».

Медыкі пераканалі кандыдата ў неабходнасці зрабіць здымак галавы. Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», Някляева вынеслі з офісу на насілках пад апладысменты. Палітыка вязуць у Бальніцу хуткай дапамогі на Кіжаватава.

Сяргей Мікулевіч