Касю Сцяпанаву адпусцілі з КДБ

24.12.2010 / 16:33

На допыце супрацоўнікі КДБ цікавіліся ў дзяўчыны, ці была яна на сустрэчах з кандыдатамі на прэзыдэнта і ці заклікалі яны яе ісьці на плошчу.

Раней сваякам паведамілі, што Касю дапытаюць «згодна з Законам аб апэратыўна-сьледчых дзеяньнях».

У Астравецкім КДБ Кася Сьцяпанава прабыла больш за 4 гадзіны.

***

Студэнтку ЭГУ Касю Сьцяпанаву 24 сьнежня зьнялі зь цягніка на літоўска-беларускай мяжы. З памежнага пункту «Гудагай» яе забралі міліцыянт і супрацоўнік КДБ.

20-гадовая Кася вярталася зь Вільні дахаты на вакацыі. Па словах Касі Сьцяпанавай, у яе забралі пашпарт. Больш як гадзіну яна знаходзілася ў нейкім памяшканьні на памежным пункце. Кася Сьцяпанава кажа, што 19 сьнежня была ня Менску, а ў Віцебску, дзе працавала назіральніцай на адным з участкаў (была вылучана групай грамадзян). 20 сьнежня студэнтка паехала ў Вільню.