Вашынгтон адклікаў візу ў амбасадара Венесуэлы

30.12.2010 / 10:04

Гэта зроблена ў адказ на рашэнне Каракаса адмовіць у візе амерыканскаму амбасадару ў Венесуэле.

Раней прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес выступіў з крытыкай рашэння Вашынгтона прызначыць Лоры Палмера амбасадарам ЗША ў Венесуэле – пасля таго, як Палмер негатыўна выказаўся пра венесуэльскія ўзброеныя сілы. Амерыканскі дыпламат таксама выказаў занепакоенасць тым, што калумбійскія баевікі хаваюцца на тэрыторыі Венесуэлы.