У Мінску адкрыўся новы рэстаран «Макдональдс»

Раней гарадскія ўлады запэўнівалі, што ніводнага новага Макдональдса беларусы не дачакаюцца.

31.12.2010 / 18:28

У Мінску адкрыўся новы рэстаран «Макдональдс». Ён знаходзіцца на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка.

Апроч яго,

у сталіцы працуюць пяць рэстаранаў хуткага харчавання
 — на праспектах Незалежнасці, Дзяржынскага і Пушкіна, а таксама на Нямізе і плошчы Бангалор.

Раней гарадскія ўлады запэўнівалі, што ніводнага новага Макдональдса беларусы не дачакаюцца.

ЯВ