Кастусёў праз Вярхоўны суд аспрэчвае вынікі выбараў

04.01.2011 / 10:47

Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтральнай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.

У заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў.

«У мяне няма спадзеву на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суду. Магчыма, мая заява нават ня будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я мусіў. А рашэньне па маёй заяве няхай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў», — заявіў Рыгор Кастусёў, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.