ЦВК: перагляд вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе немагчымы
04.01.2011 / 12:51
Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
«Падобныя скаргі не падлягаюць разгляду Вярхоўным судом, паколькі вынікі выбараў падводзіць Цэнтрвыбаркам», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Паводле яго, «па розных фактах у Вярхоўным судзе могуць абскарджвацца рашэньні, напрыклад, адмова ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты». «Але вынікі выбараў падводзіць не суд, а Цэнтральная камісія, якая валодае для гэтага ўсімі неабходнымі дакумэнтамі», — сказаў сакратар ЦВК.
Раней экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтрвыбаркама аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.
Як паведамілі агенцтву ў прэс-службе Партыі БНФ, у заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, членамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзыдэнты. «У мяне няма надзеі на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суда. Магчыма, маё заяву нават не будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я павінен быў. А рашэньне па маім заяве хай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў «, — працытавалі ў партыі заяву Р.Кастусёва.
Радыё Свабода