Выгляд зверху. Новае ўнікальнае відэа разгону Плошчы

Аператар здымаў працэс разгону з даху гатэля «Мінск».

07.01.2011 / 12:22

Аператар здымаў працэс разгону з даху гатэля «Мінск».
У роліку, працягласцю 15 хвілін, бачна, як спецназ пачаў «зачыстку» Плошчы. Яна ўжо малалюдная — пасля пад’езду спецназа з яе сышла большасць маніфестантаў. Зафіксаваны таксама працэс зачысткі і яго завяршэнне.

Можна заўважыць, як маніфестанты спрабавалі уратавацца ад дубінак спецназаўцаў і як тыя выштурхоўвалі натоўп на праспект, проста пад колы аўтамабіляў.

АП