Пачобут не вярнуўся з КДБ

12 студзеня ўвечары яго забралі на допыт.

13.01.2011 / 10:32

Дагэтуль нічога невядома пра гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута, якога нанач забралі на допыт у КДБ.
Яго жонка Аксана кажа, што не мае ніякіх звестак пра мужа. Ёй ніхто не патэлефанаваў з КДБ і нічога не патлумачыў, а тэлефоны Андрэя застаюцца адключанымі.

Учора ўвечары ў кватэры, дзе жыве сям’я журналіста «Газеты выборчай», супрацоўнікі КДБ цягам 3,5 гадзінаў праводзіла ператрус, пасля чаго Андрэя забралі з сабой.