Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» адвезлі ў КДБ

13.01.2011 / 12:04

Актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Васілеўскі 12 студзеня меркавана дастаўлены ў КДБ.

Апошняе паведамленне, якое прыйшло сябрам Аляксандра ўвечары: «ламаюцца ў дзьверы». Пасля чаго сувязь з ім была страчана і пра яго лёс нічога невядома.

Аляксандр ужо адседзеў 15 сутак у Жодзіна за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.