Беларусь пакрысе захоплівае літоўскі піўны рынак

26.01.2011 / 17:43

Літоўскія вытворцы алкагольных напояў адзначаюць узмацненне канкурэнцыі з боку беларускіх калег.

Раней літоўскія бровары сур’ёзнымі канкурэнтамі лічылі чэшскіх, нямецкіх і польскіх вытворцаў. З 2010 года на паліцах крамаў і ў кошыках пакупнікоў усё часцей аказваецца беларускае піва.

Паводле аб’ёму імпарту Беларусь стала другім пастаўшчыком піва ў Літву, заняўшы 20% рынку імпарту. Цікава, што яшчэ два гады таму беларускія бровары амаль не прысутнічалі на гэтым рынку.

Прэзідэнт Гільдыі літоўскіх бровараў Саўлюс Галадаўскас кажа, што з Беларусі прывозяць таннае піва. Нібыта гэтыя дзеянні заахвочваюць адсутнасць мытаў і экспартны пратэкцыянізм беларускага ўрада, піша DELFI.