Больш за тысячу беларускіх турыстаў знаходзяцца зараз у Егіпце
31.01.2011 / 17:37
зазначыў
Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Егіпет. Тым жа, хто цяпер знаходзіцца ў гэтай краіне,
міністэрства раіць не пакідаць курортных зон і не наведваць Каір.
Паводле словаў суразмоўцы, беларусы апынуліся не з палахлівых:
так, ад загадзя набытых тураў адмовіліся толькі 3–5% кліентаў турфірмаў.Вялікага спаду актыўнасці па гэтым напрамку ў сувязі з беспарадкамі ў Егіпце турфірмы не адчулі. «Інфармацыі пра тое, што турфірмы не ідуць насустрач турыстам і не кампенсуюць выдаткі тым, хто адмовіўся ад паездкі, у нас няма», — адзначыў
У тым выпадку, калі ў турфірме ўсё ж адмовяць у кампенсацыі выдаткаў, турыст мае поўнае права звяртацца ў суд.
У адпаведнасці з арт.12 закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» выканаўца абавязаны зняць паслугу, калі такая паслуга прычыняе ці можа прычыніць шкоду жыццю, здароўю і маёмасці спажыўца, у гэтым выпадку турыста. Страты, нанесеныя спажыўцу ў сувязі з адмовай ад паслугі, павінен пакрыць выканаўца (прадавец) у поўным аб’ёме. Таму ў такіх абставінах турыст мае права патрабаваць ад турфірмы вярнуць яму грошы.