ЕС абяцае збудаваць газавы тэрмінал для краін Балтыі

05.02.2011 / 23:42

Эўразьвяз можа спрычыніцца да фінансаваньня праекту тэрміналу для рэгазыфікацыі звадкаванага газу ў Балтыі. Пра гэта ў пятніцу дамовіліся кіраўнікі краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Брусэлі, паведамляе сёньня агенцтва Delfi.

За месцазнаходжаньне плянаванага тэрміналу, які дазволіць зьменшыць энэргетычную залежнасьць ад расейскага Газпрому, змагаюцца Літва, Латвія і Эстонія.

Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні пакуль не прынятае.