Дачка і ўнучка так і не сустрэліся з Някляевым

07.03.2011 / 23:24

Дачка і ўнучка Ўладзіміра Някляева выехалі з Мінска, так і не сустрэўшыся з палітыкам. Ілона, старэйшая дачка палітыка, якая жыве ў Маскве, прыехала ў Мінск разам са сваёй дачкой. У кватэру палітыка іх не пусцілі ахоўнікі з КДБ. Раней Ілона Някляева заяўляла, што будзе стаяць у двары, пакуль яе не пусцяць пабачыцца з Някляевым.