«Беларусбанк» выпусціць еўрааблігацый на $500 мільёнаў

25.03.2011 / 13:44

«Беларусбанк» сёлета плануе выпусціць еўрааблігацыі на суму да $500 мільёнаў. Пра гэта заявіла сёння старшыня праўлення банка Надзея Ермакова на паседжанні агульнага збору акцыянераў.

Тэрмін абыходжання папер складзе 3 гады.

Надзея Ермакова прызнала, што цяперашнія ўмовы размяшчэння аблігацый неспрыяльныя, але спадзяецца, што такая сітуацыя будзе не ўвесь год.

ЯВ