У Мінску рыбак вылавіў труп мужчыны

18.04.2011 / 11:59

Інцыдэнт адбыўся 16 красавіка. Мінчанін лавіў рыбу на рацэ Свіслач.

Калі ён закідваў вуду, блясна зачапілася за нешта. Высветлілася, за куртку. Нябожчыку на выгляд 55-60 гадоў, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Асоба і прычыны смерці высвятляюцца. Праверку праводзіць пракуратура Ленінскага раёна сталіцы.