Беларус хацеў правезці праз мяжу тузін галубоў

04.05.2011 / 23:59

Ён трымаў жывых птушак у кардонных скрынках.

Кантрабандыста, што ехаў цягніком «Марыупаль-Мінск», затрымалі на пункце пропуску «Церахоўка» супрацоўнікі гомельскай мытні. Скрынкі з 12 галубамі знайшлі ў часе агляду ручной паклажы і купэ беларуса. Кошт птушак паводле папярэдняй ацэнкі склаў каля 2 млн. рублёў.