Вікторыя Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале Ралан Гарос

01.06.2011 / 16:41

У матчы 1/4 фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе 1 чэрвеня яна прайграла кітаянцы На Лі - 5:7, 2:6.

Зазначым, што далей чвэрцьфіналу беларуска на Ралан Гарос не заходзіла (2009).

Напярэдадні Вікторыя выбыла і з парнага разраду, дзе яна гуляла ў пары з Марыяй Кірыленка.

Застаўся на турніры Максім Мірны, што разам з канадцам Даніэлам Нестарам гуляе ў парным разрадзе. У паўфінале яны згуляюць з французам Міхаэлем Ладра і сербам Ненадам Зімонджычам.

nn.by