Беларусь хоча збіраць у сябе расійскія «Ё-мабілі»

27.06.2011 / 15:56

У Беларусі можа пачацца выпуск першага расійскага гібрыда — ё-мабіля. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Вайтоў. «Па лініі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям

мы накіравалі ў Расію прапанову аб разглядзе магчымасці стварэння беларускага аддзялення па выпуску расійскіх ё-мабіляў», —
расказаў ён.

Ігар Вайтоў таксама адзначыў, што перамовы пра магчымасць узаемадзеяння ў вобласці вытворчасці легкавых аўтамабіляў вядуцца і з іншымі краінамі: «У якасці патэнцыйнага партнёра мы разглядаем Кітай, будзем прапанаваць праект па стварэнні СП па выпуску аўтамабіляў і Карэі».

"Ё-мабіль" - расійскі электрамабіль, вытворчасць якога спансіруе алігарх Міхаіл Прохараў.

ЯВ, паводле БелТА