Плошча Незалежнасці ў Мінску аб'яўлена зонай без тытуню

28.07.2011 / 17:25

Плошча Незалежнасці ў Мінску з прылеглымі да яе тэрыторыямі аб'яўлена зонай, свабоднай ад курэння, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Рашэнне пра абвяшчэнне тытуню "па-за законам" на адной з галоўных сталічных плошчаў прыняла адміністрацыя Маскоўскага раёна.

Ля ўваходаў у галоўныя корпусы Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, а таксама ў гандлёвыя цэнтры паставілі забараняльныя для курцоў знакі. Паліць таксама нельга ў кафэ і рэстаранах, якія знаходзяцца на плошчы.