Сёння вяселле ў анархіста Дзядка. За кратамі

14.09.2011 / 18:22

На 14 верасня быў запланаваны роспіс Мікалая Дзядка з Валерыяй Хоцінай.

Мабільны тэлефон дзяўчыны цяпер адключаны. Відаць, яна знаходзіцца ў калоніі. На вяселле дазваляюць трохдзённае спатканне.

Мікола Дзядок быў усуджаны на чатыры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця пад Генеральным штабам, нападзе на шэраг будынкаў з групай анархістаў. Вінаватым сябе не лічыць. Ён прызнаны вязням сумлення.

КМ