Выбух у цэнтры Анкары: Сама мала двое загінулі

20.09.2011 / 13:02

У выніку выбуху ў цэнтры Анкары, як перадаюць турэцкія СМІі, загінулі па меншай меры два чалавекі.

Мясцовае тэлебачанне паведамляе, што выбуховая прылада знаходзілася ў мікрааўтобусе, прыпаркаваным ля будынкаў, дзе размяшчаюцца дзяржаўныя ўстановы.

Паліцыя пакуль не дала афіцыйнага каментара.