Што прапануе «Мілавіца» гэтай восенню

«Асартымент «Мілавіцы» складаецца з класічнай і моднай калекцый».

20.09.2011 / 15:10

«Асартымент «Мілавіцы» складаецца з класічнай і моднай калекцый», — паведаміла «Нашай Ніве» Таццяна Кусонская, шэф службы кіравання брэндамі.

«Класічная, ці базавая калекцыя, пастаянна прысутнічае ў продажы (час ад часу папаўняецца новымі мадэлямі). А модная калекцыя ствараецца асобна да кожнага сезону і не паўтараецца».

Распрацоўваюць калекцыю беларускія дызайнеры. Пры гэтым яны, безумоўна, улічваюць модныя тэндэнцыі, карыстаюцца еўрапейскімі трэнд-букамі.

Што да коштаў, набор сподняй бялізны з новай моднай калекцыі абыдзецца прыблізна ў 150 тысяч рублёў: станік — ад 100 тысяч рублёў, майтачкі — ад 45 тысяч.

Прапануем вашай увазе фота з новай восеньска-зімовай калекцыі.

Калекцыя «Флірт»

«Гартэнзія»

«Ілюзія»

«Іней»

«Шэрань»

«Камея»

«Леа»

«Леа»

«Леа»

«Магія»

«Настрой»

«Пяшчота»

«Акіян»

«Шарм»

«Шарм»

«Таямніца»

«Таямніца»

Аксана Рудовіч, фота Milavitsa.by