Абама сустракаецца з новым урадам Лівіі, ЗША зноў адчыняюць пасольства

20.09.2011 / 17:07

ЗША зноў адчынілі сваё пасольства ў Лівіі, аб гэтым заявіў Барак Абама на сустрэчы з новым урадам Лівіі.

Абама заявіў, што Лівія «пачала новы раздзел свайго жыцця» і ЗША будуць яе «сябрам і партнёрам».

Акрамя таго, місія НАТО ў Лівіі працягнецца. Па словах амерыканскага прэзідэнта, войскі будуць знаходзіцца ў Лівіі да тых часоў «пакуль не знікне пагроза для грамадзян краіны».